“Народная Воля” атрымала трэцяе папярэджанне
Папярэднія папярэджанні Міністэрства інфармацыі газета атрымала ў лістападзе і снежні мінулага года
Газета “Народная Воля” атрымала яшчэ адно папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Гэта ўжо трэцяе цягам года папярэджанне на адрас выдання.
Галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё, што яшчэ не бачыў папярэджання і не ведае, за што яно вынесена. “Адзінае, што магу сказаць — мы будзем яго абскарджваць”, — паведаміла Еўрарадыё намесніца галоўнага рэдактара газеты Марына Коктыш.
Як паведаміла прэс-служба БАЖ, папярэджанне вынесенае з нагоды публікацыі ўспамінаў Іллі Копыла "Нябышына. Вайна". Спасылаючыся на заключэнне Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінінфармацыі сцвярджае, што шэраг прыведзеных у публікацыях гістарычных звестак не адпавядае рэчаіснасці.
Нагадаем, што першае папярэджанне рэдакцыя “НВ” атрымала 17 лістапада за артыкул “Не перашкаджай іншым адстойваць свабоду”. Мінінфармацыі палічыла, што ў артыкуле ўтрымоўваўся “заклік замінаць законнай дзейнасці ЦВК, а таксама заклік да дзейнасці, якая адносіцца да экстрэмістскай”. Другое пісьмовае папярэджанне газета атрымала 24 снежня за распаўсюд нібыта не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі.
Фота — bymedia.net