NASA запусціла да Месяца ракету з касмічным караблём "Арыён"
Запуск ракеты з "Арыёнам" / NASA
NASA запусціла да Месяца звышцяжкую ракету-носьбіт SLS з касмічным караблём "Арыён". У тэставым беспілотным рэжыме ён правядзе на арбіце спадарожніка Зямлі некалькі тыдняў і вернецца назад.
Калі місія будзе паспяховая, паводле планаў, у 2024-м да Месяца паляціць карабель з астранаўтамі. Высадка запланаваная на 2025 год, нагадвае meduza.io.
Раней запуск ракеты з "Арыёнам" некалькі разоў адкладаўся з-за тэхнічных праблем.
Апошняя высадка астранаўтаў на Месяц адбылася ў 1972 годзе.
We are going.
— NASA (@NASA) November 16, 2022
For the first time, the @NASA_SLS rocket and @NASA_Orion fly together. #Artemis I begins a new chapter in human lunar exploration. pic.twitter.com/vmC64Qgft9
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.