Настаўніца па размеркаванні: Убачыла разліковік — заплакала: 234 рублі
У Твітары знаходзім слёзны пост: “Убачыла разліковік — заплакала. І дзеля гэтага я вучылася 16 гадоў, устаю а пятай раніцы, знаходжуся на працы з 8 да 7”.
Калі праглядзець Твітар аўтаркі, зразумела, што гэта маладая настаўніца, якая адпрацоўвае размеркаванне ў аграгарадку, выкладае беларускую мову і літаратуру пасля магістратуры Гомельскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Еўрарадыё звязалася з настаўніцай, але тая адмовілася ад размовы, зазначыла толькі, што такі заробак ёй выплацілі за паўмесяца, без прэмій і іншых надбавак. Далей будзе болей.
У міністэрстве адукацыі запэўніваюць, такіх нізкіх заробкаў у настаўнікаў не бывае.
“Такога проста не можа быць!” — эмацыйна адказалі ў міністэрстве.
Сярэдні заробак у настаўніка за жнівень — 626 рублёў.