Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў

Рэдактарка апазіцыйнага сайта charter97.org Наталля Радзіна знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў у адной з еўрапейскіх краін. Пра гэта ўвечары ў нядзелю яна паведаміла па тэлефоне рэдакцыі гэтага інфармацыйнага рэсурса.


Нагадаем, Наталля Радзіна, адна з абвінавачваных у "арганізацыі масавых беспарадкаў" 19 снежня знікла ў ноч з 30 на 31 сакавіка. Яна павінна была прыбыць з Кобрына ў Мінск для правядзення "следчых дзеянняў" у КДБ, але ў сталіцы не з'явілася.


У кароткім інтэрв'ю сайту "Хартыі" Радзіна адмовілася распавесці пра падрабязнасці сваіх уцёкаў з Беларусі, бо не хоча нашкодзіць людзям, якія ёй дапамаглі. Цяпер яна чакае на атрыманне дакументаў і спадзяецца, што "гэтыя працэдуры скончацца хутка".

Фота — kilgor-trautt.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі