Наўмыснае пашкоджанне маёмасці: выбух у Жлобіне расследуе Следчы камітэт

Наўмыснае пашкоджанне маёмасці: выбух у Жлобіне расследуе Следчы камітэт

Выбух газу ў Жлобіне расследуе Следчы камітэт. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам). На месцы здарэння працуюць спецыялісты, у тым ліку з цэнтральнага апарата СК, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што сёння раніцай у шматпавярховым доме ў Жлобіне адбыўся выбух газу ў аднапакаёвай кватэры на сёмым паверсе. Выбух быў такой моцы, што зруйнаваў перагародку, якая аддзяляла пакой ад кватэры суседзяў. Знесеная таксама перагародка паміж кухняй і пакоем. У абедзвюх кватэрах выбіла шыбы на вокнах і дзверы.

Гаспадар аднапакаёўкі, у якой адбыўся выбух, трапіў у лякарню з апёкамі. Яго суседзі — муж і жонка — атрымалі ўдары і пасля агляду ў лякарні былі адпушчаныя дадому. Двое іх маленькіх дзяцей не пацярпелі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі