Навагодняя ноч у Беларусі чакаецца са снегам і невялікім марозам

Пачатак каляндарнай зімы ў Беларусі выдаўся цёплым. Сярэднемесячная тэмпература ў снежні прагназуецца на 2 градусы вышэйшай за кліматычную норму (норма мінус 2 — мінус 5 градусаў).  Але ўжо на пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю Беларусі прыйдзе халаднейшае паветра з Заходняй Еўропы. Тэмпература панізіцца. У начныя гадзіны яна будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень яшчэ будзе 1-4 градусу цеплыні.

Сіноптыкі прагназуюць снег і мокры снег. У сярэдзіне месяца на тэрыторыю Беларусі прыйдзе антыцыклон, і надвор'е стане зусім зімовым. Уначы тэмпература паветра чакаецца да мінус 3-8 градусаў. Удзень будзе 0 — мінус 5 градусаў.

Напярэдадні Новага года ў Беларусь прыйдзе чарговая хваля халоднага атлантычнага паветра. Сіноптыкі прагназуюць надвор'е са слабым ветрам, невялікім снегам і ўмераным марозам. У навагоднюю ноч захаваецца снег, а слупок тэрмометра пакажа мінус 2 — мінус 7 градусаў. У першы дзень новага года 1 студзеня тэмпература паветра складзе ад нуля да мінус 5 градусаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі