Навучальным установам Пінска загадалі запоўніць спартовыя трыбуны

Кіраўнікі навучальных ўстаноў Пінска атрымалі загад забяспечыць наяўнасць гледачоў на спартовых трыбунах горада.
Цяпер у горадзе праходзіць нацыянальнае спаборніцтва па хакеі сярод зборных каманд устаноў адукацыі. Акрамя таго, 16 траўня — адзіны дзень футбола. Пінчукі не вельмі цікавяцца спаборніцтвамі нізкага ўзроўню.

Таму кіраўніцтва горада вырашыла запоўніць трыбуны навучэнцамі каледжаў і ПТВ. Фізрукі гэтых устаноў ужо атрымалі квіткі на спаборніцтвы. Гэтыя квіткі па льготных коштах павінны купіць навучэнцы і абавязкова “заўзець” на хакеі альбо футболе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі