Навукоўцы: Мільёны людзей могуць атрымаць "неўміручасць" на Месяцы

Мільёны людзей на Зямлі могуць атрымаць магчымасць здабыць своеасаблівую "неўміручасць" на Месяцы. На працягу наступнага дзесяцігоддзя туды збіраюцца запусціць прыватны касмічны апарат. Заплаціўшы прыкладна 100 долараў, усе жадаючыя змогуць купіць месца на дыску для фота, відэа і іншых файлаў. Таксама прапануецца адправіць на Месяц пасму сваіх валасоў (цана гэтай паслугі не называецца). Мяркуецца, што сабраных грошай хопіць для аплаты запуска карабля.

Як інфармуе РІА "Новости", гэтую ідэю прапанаваў брытанскі інжынер Дэвід Айран. "Людзі змогуць запісаць на карту памяці любую інфармацыю пра сябе, і яна стане такой персанальнай картай памяці, асабістым архівам", — кажа ён.

На Месяц плануецца адправіць сотні такіх дыскаў. Іх змесцяць у 100-метровую свідравіну на паверхні спадарожніка Зямлі.

Навукоўцы спадзяюцца, што матэрыялы, якія ўдасца атрымаць падчас свідравання, могуць налічваць да 4 млрд гадоў. Іх будуць даследаваць. Праект ужо атрымаў назву "Першая місія на Месяц". Яго доўгатэрміновая мэта — пабудова на Месяцы базы.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі