Навукоўцы вырасцілі нос на лбе ў чалавека (фота)
Незвычайную аперацыю правялі кітайскія хірургі ў лякарні ў Фучжоў.
Як паведамляе Time са спасылкай на Reuters, 22-гадовы чалавек трапіў у аўтааварыю. Пасля яе нос мужчыны быў у непрыдатным стане.
Каб вырасціць новы нос, лекары ўзялі храсток з яго рабра і перасадзілі ў тканкі скуры на лобе. У канцы месяца, калі нос закончыць расці, яго перасадзяць на сваё месца.