Найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы прызналі гродзенку Лану Глумакову
Лана Глумакова / @hlumakova_lana
Лана Глумакова з Гродна стала пераможцай конкурсу на найпрыгажэйшую замужнюю жанчыну Еўропы "Mrs. Europe Globe", піша Hrodna.life.
Конкурс праходзіў з 12 па 15 кастрычніка ў Афінах. У ім удзельнічалі 10 жанчын. Акрамя Беларусі былі прадстаўніцы з Грэцыі, Казахстана, Мальты, Швецыі, Украіны і Расіі.
Дарэчы, пераможцай 2021 года была Маргарыта Смалянская з Манака, а ў 2020-м — Юлія Ігнатава з Украіны.
Лана Глумакова — заснавальніца гродзенскага рэкламнага агенцтва "На ура" і спа-салона "Honey Day". Таксама яна сузаснавальніца дабрачыннага праекта "Хвалі дабрыні".
Глумаковай 40 гадоў, яна замужам, мае дваіх сыноў. Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі.
У 2020 годзе Лана Глумакова прадстаўляла Беларусь на конкурсе "Mrs Globe" ("Місіс Зямны шар").
У 1998 годзе яна стала першай Міс Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.