Назарбаеў: Давайце прымем у Мытны саюз Турцыю і распусцім ЕўрАзЭС (відэа)

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у сваім выступе канстатаваў наяўнасць недахопаў у працы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Таксама ён звярнуў увагу на неабходнасць ліквідацыі дзейных абмежаванняў у Мытным саюзе.

Але самай цікавай яго прапановай стала "падключэнне" да Мытнага саюза... Турцыі. Як вядома, гэтая краіна імкнецца ўступіць у Еўрасаюз.

"Прэзідэнт Турцыі звярнуўся да мяне з просьбай уступіць у наш Мытны саюз. Давайце і прымем Турцыю", — сказаў Назарбаеў.

Таксама прэзідэнт Казахстана прапанаваў распусціць Еўразійскую эканамічную супольнасць. Аднак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заклікаў не спяшацца з ліквідацыяй ЕўрАзЭС.
 

На саміце ў Мінску Лукашэнка памылкова заняў месца Пуціна
 



Фота — ria.ru
 

У Мінск прыляцелі Пуцін, Януковіч, Назарбаеў, Рахмон і Саргсян (фота)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі