Назіральніка Івана Дубовіка асудзілі на 10 сутак
Назіральніка Івана Дубовіка, затрыманага ў Мінску на ўчастку 4 жніўня, асудзілі на 10 сутак.
Каментуючы прысуд, яго маці Алена Дубовік напісала ў Фэйсбуку: "10 сутак арышту. Ваня ГЕРОЙ!"
Як распавядала Еўрарадыё, Іван Дубовік быў назіральнікам ад ініцыятывы "Суменныя людзі" на ўчастку №52 у Кастрычніцкім раёне. Хлопец падаваў скаргі на парушэнні, і на яго выклікалі міліцыю. Паведамлялася, што на яго склалі пратакол паводле арт. 23.4 КаАП — нібыта, за супраціў міліцыянтам на ўчастку для галасавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.