Назіральнікі ад АБСЕ сталі сведкамі нападу на сябра каманды Рымашэўскага

З нажом накінуўся ў Нароўлі п'яны мужчына на сябра каманды Віталя Рымашэўскага Міколу Арцюхова. У гэтым раённым цэнтры праходзіла сустрэча кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі, у якой ўдзельнічалі 40 чалавек.    Як паведамляе Радыё Свабода, мужчына выкрыкваў нешта супраць Рымашэўскага і ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прыхільніка Лукашэнкі ўдалося ўтаймаваць з дапамогай міліцыі. Нож у злачынцы канфіскавалі, аднак заяву на п’янага жыхара Нароўлі Арцюхоў вырашыў не падаваць.

Сведкамі нападу сталі назіральнікі ад АБСЕ, якія прысутнічалі на сустрэчах Рымашэўскага з выбаршчыкамі ў Нароўлі і ў Мазыры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі