Назіранне за выбарамі: ці дапаможа яно зрабіць выбары сумленнымі?

Назіранне за выбарамі: ці дапаможа яно зрабіць выбары сумленнымі?

Адмова ўключаць у склад выбарчых камісій прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і самавылучэнцаў не стала нечаканасцю. Як звычайна, лічыць галасы будуць “правераныя” людзі. Таму застаецца адна магчымасць хоць неяк пракантраляваць работу выбарчых камісій — назіранне. І выглядае на тое, што сёлета ахвотных стаць назіральнікамі будзе нашмат больш, чым было падчас папярэдніх выбарчых кампаній.


Ці ёсць у назіральнікаў рэальныя магчымасці не толькі фіксаваць, але і спыняць магчымыя парушэнні? Ці здольныя кампаніі назірання за выбарамі “закрыць” усе выбарчыя ўчасткі? Як назіральнікі каардынуюць свае дзеянні?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатары кампаній назірання за выбарамі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч, “Права выбару” Віталь Рымашэўскі і прадстаўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Алег Маісееў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі