Што не так з Нацыянальнай кінапрэміяй? Вынікі беларускага "Оскара"

Што не так з Нацыянальнай кінапрэміяй? Вынікі беларускага "Оскара"

Учора назвалі пераможцаў упершыню праведзенай "Нацыянальнай кінапрэміі". Вынікі яе падабаюцца не ўсім. 15 з 20 намінацый атрымалі акцёры і фільмы, так ці інакш звязаныя з “Беларусьфільмам”. Сярод удзельнікаў мы не ўбачылі многіх незалежных рэжысёраў і іх фільмаў. І хай дзве намінацыі былі аддадзеныя незалежным праектам, ці не косць гэта сабакам, каб тыя маўчалі? Ці гэта проста першы блін камяком, а далей мы ўбачым сапраўдную прэмію?

Пра тое, што так і што не так з вынікамі першага ўзнагароджання "Нацыянальнай кінапрэміяй", мы абмяркавалі з дырэктаркай конкурсу Алесяй Какошнікавай і кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім.

Госці Еўрарадыё - дырэктарка конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія" Алеся Какошнікава і кінакрытык Тарас Тарналіцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі