Названы прозвішчы апошніх двух "памілаваных" беларусаў

Названы прозвішчы апошніх двух "памілаваных" беларусаў

Праваабронцам сталі вядомыя прозвішчы двух апошніх вязняў, якіх "памілаваў" Аляксандр Лукашэнка. 

Яўген Рапін падчас "Маршу вызвалення палітвязняў" 4 кастрычніка ўдарыў па камеры відэаназірання на Акрэсціна.

Рапіна асудзілі да 3 гадоў "хіміі" па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. У Яўгена трое непаўналетніх дзяцей. Пакаранне ён адбываў у Мазыры.

Яўген Говар — былы супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.

Говара судзілі разам з Аляксандрам Бабровым, якога таксама сёння памілавалі, па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода. Першага лютага суд абвясціў прысуд Яўгену: 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Такім чынам, на гэты момант вядомыя прозвішчы ўсіх 13 памілаваных, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Спіс прозвішчаў прыводзіць "Еўрарадыё".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі