Названыя "самыя піўныя" краіны Еўропы

Названыя "самыя піўныя" краіны Еўропы

"Самай піўной" краінай Еўропы з'яўляецца Чэхія, піша сайт etcetera.media. У 2016 годзе кожны чэх выпіў у сярэднім 143 літры піва. Калі ж выключыць з гэтага спісы дзяцей, цяжарных і проста непітушчых, то атрымаецца, што сярэдні чэх выпівае больш за 200 літраў піва ў год.

На другім месцы ідзе Германія — 104 літры піва ў год у сярэднім. Пры гэтым Германія з'яўляецца еўрапейскім лідарам па аб'ёмах вытворчасці гэтага напою — 9,5 млрд літраў штогод. 

Трэяе месца займае Аўстрыя — 103 літры піва на чалавека ў сярэднім. 

Далей у спісе ідуць Польшча (98 л), Літва (88 л), Ірландыя (81 л), Эстонія і Румынія (па 80 л). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі