Не цвіль і не ліпавы мёд: у Віцебску галаву Леніна адлілі з халадцу
Фота: Анастасія Ганчарова
Адзін з экспанатаў на выставе "Іншая пакаленне ёсць іншая прастора. Час жанчын", якая днямі адкрылася ў Віцебску, — галава Леніна, "адлітая" з халадцу. Незвычайны артэфакт ўваходзіць у інсталяцыю "Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі" мастачкі Анастасіі Ганчаровай.
"Артэфакт ядомы, але вееельмі мярзотны на смак: спалучэнне пярчонага, тлустага, жэлацінавага і тэхнічнага будматэрыяльнага. А яшчэ ён смешна дрыгаецца, калі штурхнуць пальцам", — каментуе інсталяцыю Ганчарова, удакладняючы, што яна створаная ў суаўтарстве з Паўлам Юрковым.
Побач з галавой-студзінай ляжыць нож: Леніна можна пакаштаваць на смак. Наведнікам выставы ён не падабаецца: "Уладзімір Ільіч, як і належыць, зусім не смачны, як і яго ідэі, жывыя, на жаль, да гэтага часу".
Над правадыром сусветнага пралетарыяту — крывавая кампазіцыя з вяровак і ануч. "І больш нічога ведаць не хочацца ні пра гэтую рэвалюцыю, ні пра гэтых яе стваральнікаў, носьбітаў, прыхільнікаў. На цвіль і на ліпавы мёд", — дадае Ганчарова.