Не ЦВК дык ДФР: які сігнал падаюць падаткавікі Віктару Бабарыку?

Не ЦВК дык ДФР: які сігнал падаюць падаткавікі Віктару Бабарыку?

Не паспеў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады, прысвечанай прэзідэнцкім выбарам у Беларусі, заявіць пра неабходнасць “падключыць Камітэт дзяржаўнага кантролю і іншыя структуры разам з мясцовымі органамі ўлады і прашарсціць гэтых пузатых буржуяў”, як у Белгазпрамбанк прыехалі людзі ў масках. У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў паведамілі журналістам, што на Белгазпрамбанк пачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў. Фігурантамі справы з'яўляюцца як былыя, так і цяперашнія супрацоўнікі банка. Разам з тым Віктар Бабарыка, былы кіраўнік банка і прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта, на цяперашні момант не мае працэсуальнага статусу ў справе.


Адначасова 11 чэрвеня Святлана Ціханоўская абвясціла пра адмену пікетаў у сваю падтрымку ў Мінску і абласных гарадах. Збіраць подпісы не будуць у найбліжэйшыя выхадныя — 12–14 чэрвеня. Гэтае рашэнне яна тлумачыць магчымай падрыхтоўкай правакацыі з боку спецслужбаў. Таксама яна адзначыла, што на сяброў ініцыятыўнай групы значна вырас ціск і працягваюцца рэпрэсіі. 


Чым тлумачыцца такая актыўнасць спецслужбаў і падаткавікоў? Ці варта верыць словам пра падрыхтоўку ў Беларусі Майдана? Якія наступствы для выбарчай кампаніі будуць мець такія дзеянні ўлады?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі