"Не дастанецца нікому": суседка — пра выбух на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску

Дом на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, дзе адбыўся выбух / tochka.by
Дом на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску, дзе адбыўся выбух / tochka.by

Выбух адбыўся ўначы на 17 снежня ў адным з жылых дамоў на бульвары Шаўчэнкі ў Менску. У выніку загінулі шэсць чалавек, у тым ліку дзіця. Тры чалавекі ў лякарні.

Адна з жыхарак гэтага дома прадставілася Валянцінай і сказала сайту tochka.by, што добра ведала жыхароў кватэры, у якой адбыўся выбух. Там, па яе словах, жыла пара пенсіянераў: у жанчыны была група па інваліднасці, у мужчыны — анкалогія.

"Чысценькія, акуратненькія ўдваіх, самастойныя добрыя людзі", — кажа Валянціна.

Паводле яе слоў, пенсіянеры ў апошні час апынуліся ў няпростай сітуацыі.

"Ён даў дароўны сваёй пляменніцы, каб іх дагледзела, а яна іх пачала з хаты выганяць", – сцвярджае жанчына.

Далей выданне са слоў жанчыны піша, што загінулы мужчына ў нейкі момант нібыта не вытрымаў і "прыгразіў вырашыць кватэрнае пытанне па-свойму".

"Я зраблю так, што не дастанецца [кватэра] нікому", – нібыта працытавала загінулага мужчыну жанчына.

Следчыя высвятляюць прычыны выбуху. Першапачаткова называлася прыярытэтнай версія бытавога газу, але пазней да яе дадалі іншую — "успышка пароў гаручых вадкасці". Узбуджаная крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі