Не падабаецца спякота? Вас пацешыць прагноз надвор'я на панядзелак

Уначы 25 ліпеня месцамі па ўсходзе Беларусі прагрымяць навальніцы / pixabay
Уначы 25 ліпеня месцамі па ўсходзе Беларусі прагрымяць навальніцы / pixabay

Паветраныя масы з Балтыйскага мора прынясуць прахалоду ў Беларусь напачатку тыдня, расказалі ў Гідраметцэнтры.

Тыдзень пачнецца са зменнай хмарнасці. У панядзелак, 25 ліпеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах моцны.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы +11..+16°С, удзень паветра прагрэецца максімум да +20..+25°С. По паўднёвым захадзе Беларусі будзе традыцыйна цяплей — да +27°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі