Не толькі камуністы: кветкі да помніка Леніну ўскладала і кіраўніцтва Мінска

Ідуць да помніка Леніну / t.me/minskiygorispolkom
Ідуць да помніка Леніну / t.me/minskiygorispolkom

У Беларусі 7 лістапада адзначаецца "Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі" — угодкі падзей у расійскім Петраградзе ў 1917-м. Звычайна кветкі і вянкі да помніка Леніну каля Дома ўраду ўскладаюць нешматлікія камуністы. Сёлета да іх нечакана далучыліся мясцовыя ўлады — кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінгарсавета (як у савецкія часы). Пасля яны паўдзельнічалі ў мітынгу. Як піша @minskiygorispolkom, сабраліся каля 4 тысяч чалавек — быў "арганізаваны прыход" прадстаўнікоў "грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў".

Відаць, прапаганда паспрабуе больш актыўна выкарыстаць угодкі падзей 1917-га. "Гэтыя ідэі і цяпер застаюцца рэальнай альтэрнатывай каланіяльнай палітыцы капіталізму ў яго сучасным абліччы", — піша ў віншаванні Аляксандр Лукашэнка.

Не толькі камуністы: кветкі да помніка Леніну ўскладала і кіраўніцтва Мінска
t.me/minskiygorispolkom

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі