Неафіцыйны Саюз палякаў згодны на рэгістрацыю, але на паклон не пойдзе
Старшыня незарэгістраванага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Арэхва спадзяецца, што Аляксандр Лукашэнка выканае свае абяцанні. У гутарцы з польскімі журналістамі кіраўнік Беларусі заявіў, што ў нашай краіне можна зарэгістраваць колькі заўгодна польскіх арганізацыяў. У гутарцы з Еўрарадыё Арэхва адзначыла, што пытанне рэгістрацыі будзе разглядацца на Галоўнай радзе Саюзу палякаў у сярэдзіне лістапада. Але ў іх таксама ёсць умова, якая павінна выконвацца:
Арэхва: "Мы спрабуем выкарыстоўваць усе магчымасцці, каб легалізавацца. Але пры ўмове, што нашыя правы будуць як у незалежнай арганізацыі. Мы самі зможам вырашаць, хто будзе ўзначальваць нашую арганізацыю".
Нагадаем, што раскол у Саюзе палякаў адбыўся ў 2005 годзе. Беларускія ўлады не прызналі кіраўніцай выбраную большасцю Анжаліку Борыс. У выніку інспіраванага афіцыйным Мінскам расколу ўжо 5 гадоў існуюць два Саюзы палякаў: адзін з іх прызнаюць у Беларусі, другі - у Польшчы.