Невялікія дажджы і нават снег. Надвор'е ў Беларусі 12 красавіка

Надвор'е 12 красавіка ў Беларусі.

Надвор'е 12 красавіка ў Беларусі. / pexels.com

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і невялікі снег з дажджом. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ад слабага да ўмеранага.

  • У Мінску тэмпература паветра складзе +3…+6 °С, часам — невялікі снег з дажджом.
  • У Брэсце прагназуецца +3…+9 °С, без ападкаў.
  • У Віцебску тэмпература паветра складзе +3…+7 °С, увечары — невялікі дождж.
  • У Гомелі чакаецца +2…+56 °С, на працягу сутак — невялікі дождж.
  • У Гродне чакаецца +2…+8 °С, без ападкаў.
  • У Магілёве прагназуецца +1…+7 °С, увечары — невялікі дождж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.