Нецвярозы гамяльчанін замест аплаты рахунка ў кавярні збіў яе супрацоўніц

Нецвярозы гамяльчанін замест аплаты рахунка ў кавярні збіў яе супрацоўніц

Гамяльчаніна, які адмовіўся аплаціць рахунак у кавярні і збіў супрацоўніц установы, будуць судзіць за “грубае парушэнне грамадскага парадку”. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта інцыдэнт  здарыўся яшчэ два месяцы назад: у адну з кавярняў Гомеля прыйшла сямейная пара і замовіла сабе вячэру на 434 900 рублёў. Перад закрыццём кавярні, калі трэба было разлічвацца, госці ўсталі з-за стала і хутка выйшлі на вуліцу. За імі пабеглі менеджэр і афіцыянтка.

За рогам суседняга будынку ўдзельнікі канфлікту спыніліся. У адказ на патрабаванне аплаціць рахунак мужчына пачаў збіваць супрацоўніц кавярні, у выніку чаго адна з іх атрымала страсенне мозгу, а ў іншай быў зламаны вялікі палец.

Зламысніка затрымалі трое іншых гасцей установы і не адпускалі да прыезду міліцыі. Дзеянні абвінавачанага следства кваліфікавала паводле ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу. Фармулёўка артыкула: “наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць яўную непавагу да грамадства і суправаджаюцца прымяненнем гвалту з нанясеннем меней цяжкага цялеснага пашкоджання”.  

Раней мужчына двойчы меў праблемы з законам з-за слоснага хуліганства, а таксама шмат разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці (сярод іншага — 30 разоў штрафаваўся за безбілетны праезд).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі