Некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі шэсцем да парку Дружбы народаў (фота)
26 красавіка ў Мінску некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі шэсцем ад Акадэміі навук па ходніках праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парка Дружбы народаў. Як вядома, арганізатары адклікалі заяўку на правядзенне "Чарнобыльскага шляху", паколькі не пагадзіліся з патрабаваннямі ўладаў. Аднак і Вольга Кавалькова, і Дзмітрый Кучук былі сярод тых, хто традыцыйна адзначыў угодкі чарнобыльскай бяды. Таксама былі Мікалай Казлоў, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская (яна несла плакат і бел-чырвона-белы сцяг), Дзяніс Урбановіч.
Міліцыя не перашкаджала людзям, але здымала іх на відэа.
Каля знаку ахвярам Чарнобыля некалькі чалавек выступілі з прамовамі, была хвіліна маўчання і спяванне рэлігійнага гімну "Магутны Божа".
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё