Некалькі вуліц у Барысаве засталіся без вады

Некалькі вуліц у Барысаве засталіся без вады

17 верасня частка дамоў Барысава засталася без вады. Прычына — аварыя на цепласетках, піша мясцовы сайт ex-press.by.

Паведамляецца, што цэлы дзень няма вады ў дамах па вуліцах Ватуціна і Трусава. Вельмі шмат дамоў таксама засталіся без гарачай вады. 

Акрамя таго, на вуліцы Горкага, 71 ідзе замена помпы. 

Дыспетчары не могуць сказаць, калі закончыцца рамонт цепласетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі