Neuro Dubel выклалі ў інтэрнэт песню "На Марс!"
Трэк анансуе хуткі выхад аднайменнай кружэлкі і яе прэзентацыю.
Neuro Dubel выклалі ў сацсеткі загалоўны трэк з новага альбома "На Марс!", які будзе прэзентаваны 10 красавіка ў мінскім клубе Re:Public. Песню суправаджае адмысловае лірык-відэа.
Вось што распавядае пра песню Аляксандр Кулінковіч:
""На Марс!" — пафасная песня, у якой мы выкарыстоўваем слова, якога ні існуе не ў беларускай, ні ў рускай мовах. Але нам усім вельмі падабаецца гэтае слова: "рушымся" — нешта сярэдняе паміж "рушым", "двигаемся" і "разрушаем". Мы параіліся з беларускамоўнымі таварышамі, а яны сказалі, што гэта выдатнае слова, няма чаго на некага азірацца".
Neuro Dubel рассакрэціў некалькі песень з новага альбома (відэа, фота)
Увогуле, сама назва кружэлкі не мае ніякага дачынення да канцэпцыі альбома, смяецца Кулінковіч.
"Проста ў гэтым годзе пачынаюць набіраць добраахвотнікаў на Марс, менавіта ў 2015-м. І адсюль была назва. Яна проста спантанна выйшла. Мы стаялі на курылцы з басістам, і ён кажа: “Саша, трэба што-небудзь пра Марс напісаць”, а я адказваю “Напішам! Так і зробім”. У выніку, мы запісалі загалоўную песню, і яна нам вельмі спадабалася, таму мы вырашылі, што ўвесь альбом будзе “На Марс!”.
Дыск складуць 12 песень.