Neuro Dubel выклалі ў сеціва песню "Сельпо" з новага альбома (відэа)

У дзень прэзентацыі новага альбома "На Марс!" Neuro Dubel прадстаўляе песню "Сельпо" і liric-відэа да яе. Аляксандр Кулінковіч мяркуе, што трэк са словамі "Привезли в сельпо клеёнку в красную горошину" стане адным з найбольш хітовых на самым хуткім па нараджэнні і па тэмпе альбоме гурта:

Neuro Dubel рассакрэціў некалькі песень з новага альбома (відэа, фота)


"Гэта вельмі танцпольны альбом. У ім ёсць некалькі песень, на якіх людзі будуць рукі-ногі ламаць на танцполе, адназначна. Асабліва на песні пад назвай "Сельпо". А ўвогуле, ёсць на альбоме некалькі рэчаў, якія крыху выбіваюцца са стылю Neuro Dubel, хоць альбом сапраўды прыпанкаваны, у нашым духу. Але ёсць тут рэальна трэшавая песня, а ёсць дыска. Але, мяркую, будзе забаўна. Кожны знойдзе для сябе нешта сваё".

(Увага, нецэнзурная лексіка!)

Neuro Dubel 10 красавіка прэзентуе свой “самы хуткі альбом”


Прэзентацыя новага альбома Neuro Dubel "На Марс!" адбудзецца ў клубе Re:Public 10 красавіка. Пачатак ў 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі