Neuro Dubel выклаў у сеціва свой “марсіянскі” альбом

Гурт Neuro Dubel выклаў у сеціва альбом “На Марс!”. Прыхільнікі музыкаў могуць ацаніць новыя “гарачыя” песні і выказаць сваё меркаванне пра іх на сайце гурта.

“Калі ты хочаш знайсці ў гэтым жыцці пазітыў, то шукай яго тут! Нялёгкі шлях, поўны разгільдзяйства, задору і энергетыкі. Усё вышэй, і вышэй, і вышэй!! Так шмат добрых песень, што часта слухаць яго не рэкамендуецца, не часцей за 10-15 разоў на дзень. Іначай можа ўзнікнуць прызвычайванне”, — папярэджваюць музыкі сваіх слухачоў.

Нагадаем, што прэзентацыя новага альбому “На Марс!” адбылася 10 красавіка ў мінскім клубе “Рэпаблік”. У той дзень перад самым канцэртам лідар “дзюбеляў” Аляксандр Кулінковіч адчуў сябе блага, але ўсё адно выйшаў на сцэну. Пазней высветлілася, што ён перанёс мікраінсульт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі