Незадаволены кліент аўтасэрвісу ў Маскве стрэліў у галаву работніку майстэрні
На поўдні Масквы наведвальнік аўтамайстэрні параніў работніка сэрвісу з траўматычнага пісталета. Як паведамляе РБК са спасылкай на праваахоўнікаў, уладальнік аўтамабіля BMW 5-й серыі быў незадаволены якасцю рамонту. Сваё абурэнне ён выказаў з дапамогай зброі.
Пацярпелага шпіталізавалі з траўмай галавы.
Дарэчы, на пачатку лютага ў Маскве адбыўся падобны выпадак. Мужчына, забіраючы аўтамабіль з сэрвісу, прымусіў аўтаслесара сесці ў салон і паехаць на практычную праверку. Падчас сваркі па дарозе аўтаўладальнік ва ўпор стрэліў у слесара з траўматычнага пісталета.