Незалежнасць на мільёны: як чыноўнікі выдаткоўваюць грошы да 3 ліпеня
Да 3 ліпеня чырвона-зялёным і "патрыятычным" павінна быць усё / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Увесь чэрвень чыноўнікі традыцыйна актыўна рыхтуюцца да Дня Незалежнасці. Па адкрытых звестках дзяржаўных закупак можна даведацца, куды ўлады сумарна выдаткоўваюць мільёны рублёў: гэта канцэрты, феерверкі, выставы і нават бутаньеркі.
Якія выдаткі запланавалі ўлады да чарговага 3 ліпеня, вывучыла Еўрарадыё.
Салют усяму галава
Мінскія ўлады плануюць запускаць салют адразу з шасці пунктаў, галоўны з якіх будзе ў парку Перамогі. Кошт пытання — 220 тысяч рублёў. Пакуль што на піратэхніку плануюць выдаткаваць крыху менш, чым у 2021-м. Летась чыноўнікі спусцілі "ўсяго толькі" 265 тысяч рублёў.
Траты ўключаюць у сябе не толькі канцэрты і салюты. Вернемся ў Астравец: на спецыяльныя тавары тут гатовыя вылучыць больш за 2,5 тысячы рублёў. Сюды ўваходзяць сцяжкі, ватман (відаць, для плакатаў), кветкі, паветраныя шарыкі і нават упакоўка аквагрыму.
Зразумела, гэта далёка не ўсе траты ўладаў да 3 ліпеня, нават сярод тых, якія праводзяцца публічна. Колькі сродкаў расходуюць без сістэмы дзяржзакупак, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.