Нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы Пол Кругман прадказаў сусветную рэцэсію
Эканаміст Пол Кругман, які сёння стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, заявіў, што сусветную эканоміку, хутчэй за ўсё, чакае рэцэсія, прычым яна можа апынуцца доўгай. Нягледзячы на гэткі песімістычны прагноз, Кругман падкрэсліў, што абвалу сусветнай эканомікі ўсё жа не адбудзецца, паведамляе Reuters. Пол Кругман на працягу некалькіх гадоў лічыўся адным з асноўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію.
Ён спецыялізуецца на вывучэнні міжнароднага гандлю і, у прыватнасці, спрабуе растлумачыць, чаму адны краіны атрымліваюць перавагі ў гандлі ў параўнанні з іншымі.
Ён спецыялізуецца на вывучэнні міжнароднага гандлю і, у прыватнасці, спрабуе растлумачыць, чаму адны краіны атрымліваюць перавагі ў гандлі ў параўнанні з іншымі.