Новая Зеландыя спыніла камунікацыі з беларускімі ўладамі

Міністарка замежных справаў Новай Зеландыі Наная Махута
Міністарка замежных справаў Новай Зеландыі Наная Махута

Новая Зеландыя спыніла адносіны з беларускімі ўладамі. Пра гэта стала вядома з ліста, які Народнае антыкрызіснае ўпраўленне атрымала ад новазеландскага Міністра замежных спраў Нанаі Махута.

У ім паведамляецца, што Новая Зеландыя даўно не прымае афіцыйных актаў прызнання урадаў. Аб прызнанні ці непрызнанні той ці іншай улады легітымнай можна меркаваць па характары і ўзроўню адносін з урадам замежнай дзяржавы. Таму, паведаміла Махута, Новая Зеландыя прыпыніла двухбаковыя палітычныя адносіны на высокім узроўні з Беларуссю. У тым ліку на ўзроўні амбасадараў і міністэрстваў дзвюх краін.

Новая Зеландия прекратила отношения с белорусскими властями
Ліст з Новай Зеландыі

Раней Новая Зеландыя ўнесла ў санкцыйных спіс больш за 70 чалавек, так ці інакш звязаных з рэпрэсіямі ў Беларусі. У гэты спіс уваходзіць Аляксандр Лукашэнка, супрацоўнікі яго адміністрацыі, сябры выбаркамаў, а таксама бізнесмоўцы і супрацоўнікі сілавых структур. Новая Зеландыя не будзе аказваць Беларусі ніякай фінансавай ці тэхнічнай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі