Новы альбом AC/DC запісаны за 10 дзён
Аднак нават музыкі не ведаюць назвы песень, якія туды ўвайшлі. Тым больш, не вядома, калі адбудзецца рэліз LP.
AC/DC запісалі новы альбом за 10 дзён. Праўда, кружэлка настолькі сакрэтная, што назваў песень не ведаюць самі музыкі, распавёў бубнач гурта Філ Рад. Маўляў, "мы не ведаем словаў, толькі граем рытм" .
Партыю гітары замест хворага Малкалма Янга выканаў яго пляменнік Стыві. Рад кажа, што яму, прынамсі, было камфортна працаваць са Стыві.
Пра тое, што гурт скончыў запіс альбома, паведамлялася яшчэ ў ліпені. Праўда, ні тады, ні цяпер ніхто не паведамляе дату выхаду лонгплэя. Рэліз яго нібыта адбудзецца ў першай палове 2015 года. А напрыканцы бягучага года AC/DC рушаць у сусветнае турнэ.
Паводле zvuki.ru
Фота: inhalath.com