Новы кіраўнік "Беларусьфільма" незадаволены, што пра студыю піша хто заўгодна

Новы кіраўнік "Беларусьфільма" незадаволены, што пра студыю піша хто заўгодна

Сваімі першымі планамі на новай пасадзе падзяліўся з журналістамі генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі. Нагадаем, што ён быў прызначаны на кіраўніцтва кінатудыяй на гэтым тыдні. 

У каментары sb.by Карачэўскі заявіў, што хоча засяродзіцца найперш на двух рэчах — іміджы студыі і фінансах.

"Неабходна спыніць шальмаванне кінастудыі ў прэсе, інтэрнэце і сацсетках. Трэба аднавіць яе добрае імя. Мяняць негатыўную іміджавую сітуацыю. "Беларусьфільм" — адна з найбуйнейшых студый ва Усходняй Еўропе, а сёння пра яе можа напісаць хто заўгодна і што заўгодна! Проста ўсе, каму толькі хочацца! Пішуць як людзі збоку, так і супрацоўнікі кінастудыі. Я б хацеў нагадаць такім супрацоўнікам пра іх прафесійны гонар і годнасць. Не варта апускацца да звядзення рахункаў і сварак", — заявіў гендырэктар.

Карачэўскі таксама лічыць, што кінастудыя павінна зарабляць грошы, таму на ёй мяркуецца павялічыць колькасць платных паслуг. "Наш заробак залежыць ад нас жа саміх. Што заробім, тое і атрымаем", — канстатуе ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі