Новы міністр лесу выкладвае ў сацсеткі жорсткія фатаздымкі з палявання
Новы міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, прызначаны на пасаду 5 красавіка, выявіўся заўзятым паляўнічым. Прычым, як выявіла nn.by, чыноўнік любіць фатаграфавацца са сваімі паляўнічымі трафеямі. У сацсетках ён выкладвае фатаграфіі з упаляванымі ваўкамі, казуляй, дзіком.
Дрожжа нарадзіўся ў 1978 годзе ў Карэлічах на Гродзеншчыне. У 2000 годзе ён скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.
З 2013 года ён быў генеральным дырэктарам у Нацыянальным парку "Браслаўскія азёры".