Новы выпадак атручэння чадным газам: пад Маладзечнам загінулі бабуля і ўнук
Два чалавекі загінулі ў Маладзечанскім раёне — меркаванай прычынай няшчаснага выпадку стала атручэнне чадным газам.
Як перадае Мінскае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ў вёсцы Баяры. Загінулі бабуля 1929 года нараджэння і яе ўнук 1992 года нараджэння. 3 снежня ў 14.23 у экстраную службу паведамілі пра знаходжанне іх целаў у жылым доме.
Па факце здарэння вядзецца расследаванне.