Новыя падрабязнасці нападу на ювелірную краму ZIKO ў Мінску (фота, відэа)
Невядомы малады мужчына параніў нажом прадаўца. З'явілася фота падазраванага.
У аўторак, 20 студзеня, каля 17-й гадзіны невядомы малады чалавек напаў на прадаўца мінскай ювелірнай крамы Ziko, якая знаходзіцца на праспекце Незалежнасці (раён плошчы Якуба Коласа, праз адзін дом ад ЦУМа). Зламыснік, якому на выгляд 25-30 гадоў, параніў нажом прадаўца і спрабаваў скрасці ювелірныя вырабы. Аднак прадавец і пакупнік, які апынуўся побач, аказалі супраціўленне, у выніку чаго мужчына ўцёк.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, распачатая крымінальная справа па артыкуле "разбой". Ідзе пошук зламысніка. З'явілася фота падазраванага ў нападзе. Праваахоўнікі правяралі камеры відэаназірання на праспекце Незалежнасці і адшукалі на запісе маладога чалавека на шляху ў краму.
Фота: Еўрарадыё, sk.gov.by