Новыя "валютчыкі": у байнэце перапрадаюць маскі ў разы даражэй, чым у аптэцы

Новыя "валютчыкі": у байнэце перапрадаюць маскі ў разы даражэй, чым у аптэцы

Са з'яўленнем каранавіруса ў Беларусі беларусы пачалі скупаць медычныя маскі. Дэфіцыт гэтага тавару ў звычайных аптэках прывёў да таго, што ў байнэце іх пачалі перапрадаваць у разы даражэй. Так на сайце"Куфар" з'явіліся дзесяткі абвестак з прапановай набыць медыцынскія маскі. У некаторых выпадках прадаўцы выстаўляюць кошт у дзесяць разоў большы, чым у аптэцы.

Новыя "валютчыкі": у байнэце перапрадаюць маскі ў разы даражэй, чым у аптэцы
Вось столькі яны каштуюць на "Куфары".
Новыя "валютчыкі": у байнэце перапрадаюць маскі ў разы даражэй, чым у аптэцы
А вось столькі на аптэчным партале tableka.by

Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, у мінскія аптэкі "Белфармацыя" 29 лютага паступіла каля 100 тысяч шматразовых масак. У панядзелак на склады "Белфармацыя" у Мінску чакаецца пастаўка яшчэ каля 1 мільёна масак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі