Новыя затрыманні сярод кіраўніцтва Беларускай чыгункі

Чыгуначны вакзал у Мінску

Чыгуначны вакзал у Мінску / БЕЛТА

Сілавікі затрымалі некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў з кіраўніцтва Беларускай чыгункі. Пра гэта стала вядома "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі". Затрымалі, у прыватнасці, начальніка службы перавозак Віталія Панюшэнку, намесніка начальніка службы – начальніка Цэнтра кіравання перавозкамі службы перавозак (ЦКП) Фёдара Шулянкова і Аляксандра Іванова, начальніка аператыўна-распарадчага аддзела ЦКП. Паводле звестак рэсурсу, кіраўнікоў БЧ затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Аўтары публікацыі мяркуюць, што гэтыя затрыманні звязаныя з "карупцыйнай справай" Пятра Дулуба.

"Многія факты сведчаць пра тое, што гэтых персанажаў папросту "аддалі ўзамен" за "супрацоўніцтва" і свабоду больш "буйной рыбы", — гаворыцца ў публікацыі. Затрыманым інкрымінуюць атрыманне хабару. Па стане на 13 кастрычніка Шулянкоў і Іваноў знаходзіліся ў ІЧУ на завулку Акрэсціна (г. Мінск). Месца ўтрымання Панюшэнкі ў цяперашні час дакладна невядомае. Афіцыйныя абвінавачанні ўсім тром затрыманым пакуль не выстаўляліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі