Някляеў заклікае адмовіцца ад партыйных інтарэсаў і амбіцый
Уладзімір Някляеў сумняецца ў перамозе апазіцыі на выбарах. У гэтым кандыдат у прэзідэнты прызнаўся у сваім жывым дзённіку пасля сустрэчы апазіцыйных кандыдатаў па абмеркаванні сумеснай стратэгіі. Някляеў: "Калі апазіцыя выбары прайграе, то адказныя за гэта будуць тыя, хто паміж агульнай мэтай, інтарэсамі палітычных партый і асабітымі амбіцыямі выбраў партыі і амбіцыі".