Германія першай у Еўропе ўводзіць "няпэўны пол"
Гэты пол будзе дазволена запісваць пры рэгістрацыі дзяцей, якія нарадзіліся гермафрадытамі.
У бацькоў дзіцяці будзе права на нейкі час пакінуць графу "пол" у пасведчанні пра нараджэнне незапоўненай. Гэтае рашэнне накіраванае на тое, каб не прыспешваць бацькоў да аперацыі па "ўдакладненні" полу, адзначае ВВС.
Паводле статыстыкі, адзін з 2000 немаўлят у свеце нараджаецца гермафрадытам.
Фота — on-woman.com