Нясвіжчыну губіць алкаголь

19 жыхароў Нясвіжчыны накіраваныя сёлета ў лекава-працоўныя прафілакторыі. 5 чалавек за гэты ж перыяд загінулі ад атручання алкаголем. Яшчэ двое скончылі жыццё самагубствам.  Больш ад сурагатных напояў гіне вяскоўцаў. З пяці ат ручаных чацвёра — жыхары сяла.

90 злачынстваў здейснена сёлета несвіжанамі ў стадыі алкагольнага ап'янення. Гэта больш за 60% ад іх агульнай колькасці па раёне.

41 жыхар прыцягнуты да адказнасці за гандаль самаганкай і спіртаўтрымальнымі вадкасцямі. Супрацоўнікі міліцыі прапануюць тэлефанаваць пра такія выпадкі на "гарачую лінію" РАУС.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Нясвіж

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі