Няўдалы рабаўнік аддзялення Альфа-Банку ў Рагачове апынуўся выкладчыкам

Няўдалы рабаўнік аддзялення ЗАТ "Альфа-Банк" у Рагачове апынуўся выкладчыкам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рагачоўскім раённым аддзеле ўнутраных справаў. Нагадаем, апоўдні 26 студзеня малады чалавек зайшоў у памяшканне банка і падаў касіру цыдулку, у якой было напісана: "У мяне пісталет. Ціха складзі грошы ў пакет і без дурасці". Аднак зразумеўшы, што працаўніца націснула трывожную кнопку, рабаўнік кінуўся да выхаду, дзе яго затрымалі банкаўскі супрацоўнік і нарад дэпартамента аховы.

20-гадовы затрыманы апынуўся выкладчыкам аднаго з вясковых навучальна-педагагічных комплексаў. Пісталета пры ім не было. На няўдалага рабаўніка пачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі