"Нёман" страціў 2 ачкі ў чэмпіёнскай гонцы з мінскім "Дынама"

Футбалісты "Нёмана"

Футбалісты "Нёмана" / t.me/fcneman/

У пятніцу стартаваў 25-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У адзіным матчы "Тарпеда-БелАЗ" і "Нёман" згулялі ўнічыю 1:1. На 77-й хвіліне Максім Краўцоў, які выйшаў на замену, адкрыў лік, а ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны Кірыл Прамудраў з "Тарпеда-БелАЗ" яго зраўняў.

Гродзенцы страцілі 2 ачкі ў чэмпіёнскай гонцы з мінскім "Дынама", у якога 54 ачкі і матч у запасе. "Нёман" мае 52 ачкі.

Іншыя матчы тура пройдуць 21-22 кастрычніка. Мінскія дынамаўцы ў суботу згуляюць з "Мінскам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі