Па-беларуску ў нашай краіне выдаецца 13-14% кніг
Па-беларуску ў нашай краіне ў 2019 годзе было выдадзена 13-14% кніг. Такую лічбу назваў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.
Агулам за мінулы год у Беларусі было выдадзена каля 10 тысяч найменняў кніг і брашур.
Па словах міністра, доля беларускамоўных кніг за апошняе дзесяцігоддзе вырасла. У 2009-2010 гадах па-беларуску выдавалася 8-10% кніг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.