Па факце забойства дзіцяці ў Мінску распачалі крымінальную справу
Па факце забойства дзіцяці ў Мінску распачалі крымінальную справу, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Труп дзіцяці з пятлёй на шыі знайшлі каля жылога дома па праспекце Ракасоўскага раніцай 8 лютага. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Раней прэс-служба сталічнай міліцыі інфармавала, што на выгляд дзіцяці было каля двух месяцаў.
В 11.20 в милицию поступило сообщение о том, что возле дома на пр-те Рокоссовского обнаружен труп ребенка с удавкой на шее. Младенцу на вид около 2х месяцев. На месте работает СОГ. Сотрудники милиции выясняют все обстоятельства произошедшего.
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 8 февраля 2019 г.