Па просьбе Кадырава Пуцін падарыў Чачні нафтавую кампанію

Па просьбе Кадырава Пуцін падарыў Чачні нафтавую кампанію

Уладзімір Пуцін перадаў ва ўласнасць Чачэнскай Рэспублікі 100% акцый ААТ "Чачэннафтахімпрам" (ЧНХП), піша "Новая газета". Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прасіў Пуціна перадаць гэтую кампанію яшчэ ў 2015 годзе.

У дакуменце паведамляецца, што нафтавая кампанія была ў федэральнай уласнасці. У распараджэнне рэгіёна яе перадаюць дзеля "развіцця прамысловай вытворчасці ў Чачэнскай Рэспубліцы і павышэння эфектыўнасці выкарыстання маёмасці" кампаніі.

Дарэчы, "Чачэннафтахімпрамам" на правах арэнды карысталася нафтавая кампанія "Раснафта" Ігара Сечына. Ва ўласнасці прадпрыемства былі 1000 нафтавых свідравін, сярод якіх каля 270 — дзейсныя, чатыры дзейныя нафтабазы, восем нафтапаркаў, больш за 500 км нафта-і газаправодаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі