Па справе аб забойстве 5-месячнага дзіцяці ў Мінску затрымалі пяць чалавек
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу па смерці пяцімесячнага хлопчыка. Як паведамляла Еўрарадыё, цела дзіцяці з пятлёй на шыі знайшлі каля дома па праспекце Ракасоўскага ў Мінску.
Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі пяць чалавек, у тым ліку маці і бацьку дзіцяці. Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні яны разам выпівалі ў кватэры, дзе пражываў хлопчык з бацькамі.
Следчыя разам з міліцыянтам і судмедэкспертамі правялі агляд кватэры, дзе пражывала дзіця. Яны сабралі рэчавыя доказы. Прызначаны шэраг экспертыз.
Следства высвятляе ўсе абставіны трагедыі.